Mylida.org » Новости Лиды » Культура » Лiдскi замак i яго гiсторыя
Лiдскi замак i яго гiсторыя
26 августа, 22:22   
 2 979   
 0   
 Новости Лиды / Культура   
Лідскі замак надзвычай цікавы помнік сярэднявечнай архітэктуры з няпростым лёсам.Ён моцна адрозніваўся ад сваіх равеснікаў, тагачасных беларускіх замкаў, меўшых драўляна-земляныя ўмацаванні. Замак у Лідзе ўзведзены зусім з іншых матэрыялаў ,зусім у адрознай будаўнічай традыцыі. Да сённяшняга дня не вядома, калі пачалі будаваць і калі закончылі. Ні малалікія пісьмовыя крыніцы,ні шмат гадовыя археалагічныя даследванні не даюць адказу на пытанне ,што ўзнікла раней , паселішча Ліда ці Лідскі замак. Чаму будаўнікі паставілі замак літаральна на край балотнай дрыгвы? Чаму ў студзені 1392 году князь Дзмітрый Карыбіт,са сваёй дружынай,не бараніў замак ад крыжакоў?Прыблізна 20-ыя гады ХІІІ стагоддзя князь Гедымін пачаў будаваць магутную лінію абароны ад нападаў тэўтонскага ордэна,так званы "Заходні шчыт Літвы". Ён складаўся з шэрагу замкаў : старых гарадскіх у Гародні,Слоніме, Наваградку, Валкавыску і цалкам новых,мураваных. Сярод апошніх быў і замак у Лідзе. Гэтая магутная пабудова ,падобная на распаўсюджаных на тэрыторыі тэўтонскай дзяржавы гатычных замкаў-кастэляў . Аднак Лідскі замак адрозніваецца ад тэўтонскіх значна большымі памерамі ,бо яго будаўнік Вялікі Князь Літоўскі —Гедымін клапаціўся пра мясцовых людзей . Пад час ваеннай небяспекі навакольнае насельніцтва магло схавацца ў замку разам са сваёй рухомай маёмасцю і жывёлай. На працягу стагоддзяў Лідскі замак заставаўся не толькі магутнай абарончай пабудовай ,але і важнай дзяржаўнай рэзідэнцыяй . У ім ,па дарозе з Кракава ў Вільню, спыняўся Ягайла Альгердавіч. Тут ён гуляў вяселле пасля шлюбу з Соф'яй Гальшанскай. У 1397 годзе Вітаўт пасяліў у Замку палітычнага ўцягача ,былога хана Залатой Арды —Тахтамыша. Пазней Вітаўт трымаў тут захопленых у палон жонку і дзяцей смаленскага князя . І той спецыяльна прыходзіў з войскам пад Ліду ,каб адбіць сваю сям'ю,але замак узяць не здолеў. У ліпені 1506 году ў Лідзе, незадоўга да смерці прычасціўся Вялікі Князь Аляксандр Казіміравіч . У ХVI стагоддзі Лідскі замак страціў абарончае значэнне ,але надалей заставаўся важным цэнтрам грамадскага жыцця. У ім праводзіліся павятовыя сеймікі і суды ,захоўваўся архіў. Замак моцна пацярпеў ад расейскіх войскаў у сярэдзіне ХVII стагоддзя,а пад час паўночнай вайны шведы ўзарвалі ягоныя вежы. Расейцы яшчэ раз бурылі замак, калі душылі вызвольнае паўстанне Касцюшкі у 1794 годзе . А ў XIX стагоддзі ,ужо пад уладай Расеі, замкавыя сцены пачалі разбіраць на будаўнічыя матэрыялы. А ў ХХ стагоддзі засталіся адны руіны . У савецкія часы пачалася доўгая рэстаўрацыя ,якая хуткім тэмпам завяршылася ў 2010 годзе.
Лайк
Нравится
Твит
Плюсую
Другие новости по теме:
-  Весной в Лиде установят памятник Гедымину
-  "Разве ты конь, Леня?" 56-летний лидчанин пробежал 600 километров в шестисуточном ультрамарафоне
-  В магазинах в Лиде появились деноминированные ценники
-  «Лакокраска» планирует создание новых рабочих мест
-  За продажу новых вещей на форумах и барахолках теперь будут штрафовать
Комментарии: Оставить комментарий
Беларусь, Лида 231300
support@mylida.org
© 2015 - 2020. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна. mylida.org