» » На трасе М6 Менск-Горадня маршрутны аўтобус уехаў у бэтонную агароджу. Адна пасажырка загінула.

На трасе М6 Менск-Горадня маршрутны аўтобус уехаў у бэтонную агароджу. Адна пасажырка загінула.

18 октября, 23:23     182     0     Другие новости   

На трасе М6 Менск-Горадня маршрутны аўтобус уехаў у бэтонную агароджу. Адна пасажырка загінула.

Як паведаміў Свабодзе відавочца аварыі Валер Мінец, здарэньне адбылося на 74 кілямэтры трасы М6 непадалёк ад Валожына каля 20 гадзін вечара 18 кастрычніка. Мікрааўтобус ехаў зь Менску ў Горадню.​

У маршрутцы было 15 чалавек. Відавочца паведаміў, што адна пасажырка перадпэнсійнага ўзросту загінула. Яна ехала разам з мужам і сядзела на крэсьле адразу за кіроўцам. Астатнія пасажыры пацярпелі: перасоўвацца самастойна маглі як найменей трое чалавек, у тым ліку кіроўца. Вядома, што ў салёне была маленькая дзяўчынка, яна выжыла.

На трасе М6 працягваецца рэканструкцыя. Пэўныя ўчасткі дарогі, якія рамантуюць, аддзяляюць бэтоннымі агароджамі. Сутыкненьне адбылося на павароце ў тым месцы, дзе рух пераходзіць з адной паласы на другую. Кірунак руху быў абмежаваны такой агароджай.

«Я чуў гаворку міліцыянтаў, якія прыехалі. Па дэфармацыі кузава яны ацанілі хуткасьць маршруткі каля 120 км/г... У гэтым месцы абмежаваньне хуткасьці 50 км/г. Думаю, прычына аварыі ў тым, што ён перавысіў хуткасьць і пачаў манэўраваць», — распавядае Валер Мінец.

У фірме, якая займаецца перавозкамі пасажыраў на маршруце Менск — Горадня, не змаглі пацьвердзіць зьвесткі наконт ДТЗ:

«Ніякай інфармацыі няма. Сувязі зь кіроўцам таксама няма», — паведаміла дыспетчарка.

Пасьля рэканструкцыі М6 стане чатырохпалоснай магістральлю. Дарожныя плыні разьдзеляць не газонам, а бэтоннымі агароджамі. На трасе зьявяцца новыя разьвязкі, масты, пераходы для жывёлаў. На лясных участках пачалі нацягваць сетку, каб жывёлы ня трапілі на дарогу. Працы плянуюць скончыць да канца сёлетняга году. Трасу рэканструююць за кошт сродкаў Сусьветнага банку і кітайскага крэдыту.

Источник: www.svoboda.org
Фото: www.svoboda.org

Комментарии:

Оставить комментарий